Прэзідэнт Зімбабвэ распавёў Лукашэнку, як абвалілася нацыянальная валюта

Прэзідэнт Зімбабвэ распавёў Лукашэнку, як абвалілася нацыянальная валюта

17 студзеня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску праходзіць сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы. Ён знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. У Мінску ў "Прэзідэнт-гатэлі" Мнангагва адкрыў ганаровае консульства сваёй краіны.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы госця з Афрыкі праходзіла ў Палацы Незалежнасці. Пасля фатаграфавання кіраўнікі Беларусі і Зімбабвэ пачалі перамовы. Лукашэнка гаварыў пра неабходнасць выпрацаваць стратэгію супрацоўніцтва, што неабходны канкрэтны план яго развіцця на перспектыву. Эмерсан Мнангагва адзначыў, што ў яго краіны склаліся цесныя і сяброўскія дачыненні з Беларуссю, якую ў Зімбабвэ лічаць "брацкай краінай". А пасля госць распавёў пра нялёгкую сітуацыю на радзіме, якая на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіцца пад эканамічнымі санкцыямі. Ён падзякаваў беларускаму кіраўніку за падтрымку.

"У выніку санкцый наша нацыянальная валюта абвалілася, — цытуе словы прэзідэнта Зімбабвэ прэс-служба беларускага кіраўніка. — Нам прыйшлося адысці ад выкарыстання нацыянальнай валюты і ў лютым 2009-га распрацаваць так званы пакет валют, у яго былі ўключаны брытанскі фунт стэрлінгаў, еўра, долар ЗША і іншыя... Аднак з часам сітуацыя змянілася, і долар стаў дамінуючай валютай у Зімбабвэ. Сёння на яго прыпадае каля 90% усіх транзакцый".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі