Перамовы па сітуацыі ва Украіне могуць працягнуцца ў Мінску 5 верасня

Таксама ў беларускую сталіцу прыехалі і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР". На працягу амаль 4 гадзін абмяркоўваліся шляхі ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе, дзе ідзе вайна.

Як інфармуе "Интерфакс-Запад", бакі абмяняліся дакументамі, якія цяпер будуць вывучацца. Яны спрабуюць зразумець, якія прапановы "магчымыя для абмеркавання, а якія непрымальныя", распавёў прадстаўнік "ДНР" Андрэй Пургін.

Прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік патрабуюць ад Кіева абвесціць амністыю "палітзняволеных і ўдзельнікаў народнага апалчэння, а таксама палітычных дзеячоў, дэпутатаў, работнікаў урадаў і іншых структур народных рэспублік". Яны запатрабавалі таксама гарантаваць іх "рэспублікам" асаблівы парадак знешнеэканамічнай дзейнасці "з улікам неабходнасці інтэграцыі з Расіяй і Мытным саюзам". У абмен на выкананне іх патрабаванняў, прадстаўнікі "ДНР" і "ЛНР" абяцаюць прыкласці "максімум высілкаў для захавання адзінай прасторы Украіны".

Адзначым, што Кіеў прадстаўляў экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

Дарадца Авакава: Прысутнасць тэрарыстаў у Мінску — гэта ганьба


Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі