Міфы і праўда: ад “крыжа Дагмар” да войска і лідарства Ціханоўскай —эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін / Euroradio

Гісторыя з так званым “крыжам Дагмар” і спрэчкі вакол яго месца ў беларускай гісторыі падзялілі прафесійных гісторыкаў і “папулярызатараў гісторыі”. У тым ліку па пытанні гістарычнай міфалогіі, яе значнасці, шляхах і падмурках для будавання міфаў. Але ж гісторыя з міфабудаўніцтвам вакол “крыжа Дагмар” — гэта, як высвятляецца, толькі вяршаліна айсберга. Бо ёсць яшчэ тэма міфаў у вайсковай спадчыне і тэма міфаў вакол палітычнага лідарства.

Як ствараецца гістарычная міфалогія і ў чым яе важнасць альбо небяспека? Ці ёсць сярод беларускіх міфаў тыя, што тычацца нашай “вайсковай маралі”? Чаго больш у палітычным лідарстве палітыкаў сучаснасці — міфічнага ці рэальнага? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.