У Кіеве заявілі пра спробу прарыву фронту на Данбасе
![У Кіеве заявілі пра спробу прарыву фронту на Данбасе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rts32f3f.jpg.webp?itok=iv0ugKIF)
У Кіеве заявілі пра спробу прарыву фронту на Данбасе. Раніцай 18 лютага падраздзяленні баевікоў з самаабвешчаных рэспублік нанеслі ўдар на стыку двух украінскіх брыгад. Яны выкарысталі буйнакаліберныя кулямёты, гранатамёты і мінамёты калібра 120 мм. Бой працягваўся некалькі гадзін. Адзін украінскі баец загінуў, чацвёра параненыя. Як паведамляе hromadske.ua, украінскае войска абараніла свае пазіцыі. Самабвешчаныя рэспублікі заявілі, што гэта на іх напалі, а яны абараняліся.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў атаку баевікоў спробай сарваць мірны працэс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.