Вы тут

Сённяшнія перамовы ў Мінску наблізілі сустрэчу Зяленскага і Пуціна

Reuters

Усе перашкоды на шляху да сустрэчы лідараў краін "нармандскага фармату" (Украіны, Расіі, Францыі і Германіі) знятыя, заявіла прэс-сакратар украінскага экс-прэзідэнта Леаніда Кучмы Дарка Аліфер. Кучма — прадстаўнік Украіны ў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Аліфер напісала на сваёй старонцы ў Facebook, што апошнім крокам стала развядзенне войскаў у раёне населеных пунктаў Залатое, Пятроўскае і Станіца Луганская (яшчэ ў кастрычніку пра гэта гаварыў і Уладзімір Зяленскі).

"Правядзенне сустрэчы лідараў краін нармандскай чацвёркі ў бліжэйшы час паскорыць рашэнне ўсіх актуальных пытанняў па ўрэгуляванні канфлікту", — піша Дарка Аліфер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.