МЗС Украіны патлумачыла, чаму ў Мінску не ўзгаднілі "формулу Штайнмаера"

Фота radiosvoboda.org
Фота radiosvoboda.org

Трохбаковая кантактная група ў Мінску праз тэхнічнае непаразуменне пiсьмова не ўзгадніла ўмовы правядзення выбараў на акупаванай частцы Данбаса. Пра гэта ў інтэрв'ю "Еўрапейскай праўдзе" расказаў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.

"У сераду ў Мінску трохбаковая кантактная група сапраўды выканала ўказанне "нармандскай чацвёркі" аб пісьмовым узгадненні тэксту гэтай формулы. Яны сапраўды мусілі гэта зрабіць, але ўзнікла тэхнічнае непаразуменне ў самой трохбаковай кантактнай групе. А яшчэ, сапраўды, прадстаўнік Украіны выказаў пэўныя заўвагі, якія, я думаю, будуць апрацаваныя пазней", — сказаў кіраўнік дыпламатычнага ведамства.

Міністр не змог сказаць, калі кантактная група сустрэнецца зноў, і не выключыў, што гэта можа быць фармат відэаканферэнцыі.

14 верасня на форуме YES у Кіеве Вадзім Прыстайка на сумесным брыфінгу са спецпрадстаўніком Дзярждэпартамента ЗША ва Украіне Куртам Волкерам патлумачыў змест "формулы Штайнмаера", перадае "Грамадскае".
 
Па-першае, акупаваная частка Данбаса павінная атрымаць часовы асаблівы статус у дзень правядзення на гэтых тэрыторыях мясцовых выбараў. Другая ўмова — калі АБСЕ прызнае гэтыя выбары дэмакратычнымі і адпаведнымі стандартам арганізацыі, Вярхоўная Рада Украіны зможа замацаваць гэты асаблівы статус на пастаяннай аснове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі