Вы тут

Зяленскі звольніў Бяссмертнага з палітычнай падгрупы на перамовах у Мінску

Раман Бяссмертны / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вызваліў Рамана Бяссмертнага з пасады прадстаўніка Украіны ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы  (ТКГ) па сітуацыі на Данбасе. Пра гэта паведамляе "Громадське" са спасылкай на прэс-службу ўкраінскага прэзідэнта.

Дарэчы, прадстаўніком Украіны ў палітычнай падгрупе на перамовах у Мінску Бяссмертны быў прызначаны 9 ліпеня. У ТКГ ён пратрымаўся толькі месяц.

Раман Бяссмертны з лютага 2010 года па чэрвень 2011-га быў амбасадарам Украіны ў Беларусі. У 2015-м ён быў прызначаны прадстаўніком Украіны ў палітычнай падгрупе ТКГ і ўдзельнічаў у перамовах да красавіка 2016 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.