Вы тут

На Данбасе пачаўся развод войскаў: тлумачым, што гэта значыць

Ўкраінскі танк на Данбасе / Reuters

Украіна і самаабвешчаная Данецкая народная рэспубліка пачалі развод войскаў. Абодва бакі заявілі аб сваёй гатоўнасці. Развядзенне адбудзецца на ўчастку паблізу населеных пунктаў Пятроўскае і Багданаўка. Назіральнікі АБСЕ пацвердзілі запуск ракет абодвума бакамі, паведамляе Громадське.

Спярша бакі выпускаюць белыя ракеты, пацвярджаючы што гатовыя пачаць развод войскаў. Потым выпускаюць зялёныя ракеты, якімі пацвярджаюць пачатак разводу.

У штабе аперацыі Аб'яднаных сіл пацвердзілі пачатак аперацыі па разводу войскаў. Там адзначылі, што актыўная фаза разводу будзе доўжыцца на працягу трох дзён, а наступныя 25 дзён бакі будуць разбіраць фартыфікацыйныя збудаванні.

Нягледзячы на ​​развод войскаў ні з Пятроўскага, ні з Багданаўкі войскі не выйдуць. Пятроўскае пакуль застанецца пад кантролем ДНР, а Багданаўка пад кантролем Украіны. Дык дзе адбудзецца развод?

Войскі разыйдуцца на адзін кіламетр у розныя бакі з поля, дзе ў выпадку паляпшэння агульнай сітуацыі, у будучыні могуць адкрыць дадатковы пункт пропуску. Вось такі развод.