Пасля з'яўлення іпатэчнага крэдыту пад 1% пачалі расці цэны на кватэры

Будаўніцтва, ілюстрацыйнае фота

Будаўніцтва, ілюстрацыйнае фота / LookByMedia

Забудоўшчыкі падымаюць цэны на кватэры пасля ўвядзення "іпатэкі пад 1%". Пра гэта піша экспертка ў сферы нерухомасці Наталля Літоўская.

"Цэны навабудаў у некалькіх праектах "партнёрскі суперкрэдыт пад 1%" падняў. У сярэднім за кватэру — на $10 тысяч.

І нават уведзеная 5-гадовая забарона на датэрміновае пагашэнне гэтага "суперкрэдыту" на рашэнне падняць цэны не паўплывала",паведамляе яна.

Як адзначае экспертка, у забудоўшчыкаў, якія не далучыліся да праграмы, "усё роўненька і добра — і з продажам, і з цэнамі".

У жніўні "Беларусбанк" абвясціў пра ўвядзенне новага крэдыту на будаўніцтва жылля — 1% у першыя два гады. Пазней умовы крэдыту былі змененыя: датэрмінова пагасіць крэдыт нельга цягам першых пяці гадоў. Беларусы, якія спярша актыўна ішлі афармляць крэдыт, пасля зменаў сталі адмяняць запланаваныя візіты ў банк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.