З'явіліся фота Анджэя Пачобута ў Гродне
Анджэй Пачобут у Гродне / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку
Анджэй Пачобут дабраўся да Гродна і апублікаваў у сваіх сацсетках фота адтуль. Экс-палітвязень сфатаграфаваўся на набярэжнай і падпісаў здымак: "Над Нёманам".
Яшчэ адзін фатаздымак Пачобута з набярэжнай у Гродне апублікаваў у сацсетках намеснік рэдактара Gazeta Wyborcza Барташ Вяліньскі.
8 верасня Анджэй Пачобут, як і абяцаў, вярнуўся з Польшчы ў Беларусь. Ён плануе прабыць у Беларусі тыдзень.
Каментуючы паездку Пачобута на радзіму, Святлана Ціханоўская і праваабаронца Алесь Бяляцкі заклікалі не забываць, што рэпрэсіі працягваюцца і для іншых палітуцекачоў такая паездка можа быць небяспечнай.
Анджэй Пачобут у Гродне / x.com/Bart_Wielinski