Пайшла з жыцця дачка пісьменніка Алеся Адамовіча
Наталля Адамовіч / Белсат
Пайшла з жыцця дачка пісьменніка Алеся Адамовіча. Сёлета Наталлі Адамовіч споўнілася 72 гады.
Шмат гадоў яна займалася захаваннем памяці пра бацьку і ягоную творчасць. Сам Алесь Адамовіч памёр у 1994-м.
Пасля смерці бацькі Наталля захоўвала і вывучала яго сямейны архіў, дапамагала публікаваць яго лісты і нататнікі. Таксама дачка ўдзельнічала ў падрыхтоўцы новых выданняў твораў Алеся Адамовіча.