“Мужчынам будзь”: які мужчына патрэбны беларускай дзяржаве? Эфір

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

У Беларусі яны жывуць амаль на 10 гадоў менш за жанчын, а кароткі бацькоўскі адпачынак бярэ толькі каля 10 % мужчын. Але ва ўяўленні большасці мужчына павінен быць моцным, абараняць, цярпець і, калі трэба, працаваць за дваіх і за траіх. 

У новым “Гендар_гэпе” пагаворым пра білборды Міністэрства абароны “Будзь абаронцам. Мужчынам будзь”, парады прапагандыста Тура мужчынам больш працаваць замест догляду за дзіцём і палкоўніка-дэпутата Шкодзіна, які з пазіцыі “сапраўднага мужыка” здзекуецца з “яжмаці” і “яжнараджала”. І пра іншы бок той жа маскуліннасці: чаму Следчы камітэт можа выкарыстоўваць пагрозу сексуальнага гвалту над мужчынам як “жарт” і сродак запалохвання?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук у галіне камунікацыі, даследчыца медыя, улады і гендару, заснавальніца аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірына Сідорская ў 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.