Вы тут

Паўліяшвілі, Меладзэ, Loboda: што мінчанцы забаранілі спяваць у караоке

carte.by

Мінчанцы забаранілі выконваць сумныя песні ў караоке. Ангеліна святкавала 25-годдзе ў клубе "Джэльсаміна" на Нямізе. Але ёй не дазволілі выканаць пяць песень. Гэта аказаліся: Макс Фадзееў — "Танцы на стёклах", Сасо Паўліяшвілі — "Небо на ладони" і "Помолимся за родителей", Loboda — "40 градусов", Валерый Меладзэ — "Я не могу без тебя".

Ангеліне і яе сябрам забаранілі спяваць гэтыя песні ў караоке-клубе, а мы дазваляем вам праспяваць іх тут.

Ангеліна распавяла сваю гісторыю СТВ. Па словах дзяўчыны, у раёне дзесяці вечара яна з сябрамі прыйшла ў "Джэльсаміна". Выпілі і закусілі, потым час прыспеў і для караоке.

Калі настала чарга спяваць Ангеліне, адміністратар караоке-клуба заявіла, што яна замовіла занадта сумную песню, пад такія трэкі астатнія наведвальнікі ўстановы папросту заснуць:

"Адміністратар сказала, што яна нас нібыта папярэджвала, што не спяваюцца сумныя песні з дзвюх да чатырох гадзін ночы. Хоць на самай справе нас ніхто не папярэджваў", — патлумачыла Ангеліна.

Сябар імянінніцы Дзмітрый Савасцьян таксама быў сярод запрошаных гасцей. Паводле яго слоў, адміністрацыя клуба за тое, што адбылося, нават не папрасіла прабачэння:

"Вельмі саркастычна адміністрацыя згадала і пра кнігу скаргаў. Сказала, маўляў, усё, што там напісана, нікуды не трапляе і ім наогул усё роўна, што там будзе напісана. Але хацелася б, каб у імянінніцы неяк папрасілі прабачэння па-чалавечы", — распавёў Дзмітрый.

У выніку за пяць гадзін ва ўстанове імянінніцы з сябрамі ўдалося праспяваць ўсяго чатыры песні. А ўваходны квіток у караоке каштуе ад 30 рублёў на чалавека, калі не заказваць столік загадзя.