Памёр галоўны рэдактар "Комсомольской правды" Уладзімір Сунгоркін

Памёр галоўны рэдактар "Комсомольской правды" Уладзімір Сунгоркін

Памёр галоўны рэдактар "Комсомольской правды" Уладзімір Сунгоркін, пішуць расійскія СМІ. Яму было 68 год. Крыніца ТАСС дадала, што "прычынай смерці стаў інсульт".

Пры Сунгоркіным беларуская “Комсомолка”  спярша зрабілася важнай для грамадства газетай, якая смела крытыкавала ўлады. Але неўзабаве рэдакцыя атрымала загад змяніць танальнасць, дзёрзкіх медыяменеджараў звольнілі. Тым не менш да апошняга беларуская  газета заставалася незалежнай і дазваляла сабе нашмат больш, чым дзяржаўная прэса.  Магчыма, не дзякуючы, а насуперак Сунгоркіну.

Ён так і не рызыкнуў назваць Лукашэнку тыранам у інтэрвью “Зеркалу” восенню 2021 года. Патлумачыў тым, што “у мяне чалавек у турме сядзіць там”.   Размова пра Генадзя Мажэйку, карэспандэнта КП у Беларусі, якога затрымалі па “справе Зэльцара”. Мажэйка зрабіў інтэрвью с аднакласніцай Андрэя Зельцара і стаў фігурантам крымінальнай справы. Яго абвінавацілі ў "распальванні сацыяльнай варажнечы" (арт. 130 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Сунгоркін тыда назваў выстаўленае абвінавачванне Мажэйку абсурдным. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі