Журналіст і палітвязень Генадзь Мажэйка асуджаны на 3 гады калоніі
![Генадзь Мажэйка ў судзе / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/GM2.jpg.webp?itok=6WYByInl)
Генадзь Мажэйка ў судзе / БЕЛТА
Журналіст і палітвязень Генадзь Мажэйка асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "распальванні сацыяльнай варожасці або варажнечы". Абвінавачвалі і ў "абразе Лукашэнкі", але як піша БЕЛТА, гэтыя матэрыялы вылучаны ў асобную справу. Будуць "устанаўліваць асобу, якая падлягае да прыцягнення ў якасці абвінавачанага".
Крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Таццяна Фалькоўская, якая летась прысудзіла 8 гадоў калоніі журналістцы і палітзняволенай Ксеніі Луцкінай). Мажэйка ў судзе сваёй віны не прызнаў.
Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка 2021 года. За тры дні да таго на сайце "Комсомольской правды в Беларуси" з'явіўся артыкул са станоўчай характарыстыкай айцішніка Андрэя Зельцэра, забітага ў Мінску ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ (яе дала аднакласніца загінулага). Пасля гэтага сайт выдання быў заблакаваны ў Беларусі. Мажэйку затрымалі ў Маскве і вывезлі ў РБ.
![Журналіст і палітвязень Генадзь Мажэйка асуджаны на 3 гады калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_D5F6265930F1CE2C4325897B0031FB82_642267.jpg.webp?itok=J6qsDklN)
![Журналіст і палітвязень Генадзь Мажэйка асуджаны на 3 гады калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_D5F6265930F1CE2C4325897B0031FB82_315554.jpg.webp?itok=4okThlSG)
![Журналіст і палітвязень Генадзь Мажэйка асуджаны на 3 гады калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_13952D26890CE1154325897B0034856C_777383.jpg.webp?itok=NJIgn-xC)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.