Вы тут

Падчас афіцыйнай сустрэчы Румаса ў Лондане на стале сядзела котка

Сяргей Румас і Майкл Кенцкі / БЕЛТА

Падчас афіцыйнай сустрэчы Сяргея Румаса ў Лондане на стале сядзела котка. Беларускі прэм'ер паразмаўляў з чальцом брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім. І Румас, і прынц аказаліся аматарамі хатніх жывёлаў. Майкл Кенцкі перадаў найлепшыя пажаданні Аляксандру Лукашэнку. Ён паведаміў, што мае намер у бліжэйшы час наведаць Беларусь.

Беларускі прэм'ер-міністр наведвае Вялікабрытанію з двухдзённым працоўным візітам. Румас паўдзельнічае ў першым інвестыцыйным саміце Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для краін-удзельніц "Усходняга партнёрства". Запланаваны перамовы з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэсам Ханам, з прэм'ерам Украіны Аляксеем Ганчаруком, з прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сумай Чакрабарці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.