Вы тут

Экс-прэм'ера Сяргея Румаса заўважылі ў Мінску

Румаса заўважылі на прэміі Forbes Woman Awards / акаўнт праекта ў Instagram

Былога прэм'ер-міністра Сяргея Румаса заўважылі ў Мінску. Раней хадзілі чуткі, што экс-чыноўніка пераследуюць за грамадзянскую пазіцыю пасля жніўня-2020.

На мінулым тыдні Румас разам з жонкай Жаннай з'явіўся на ўручэнні Forbes Woman Awards — прэміі для топ-30 паспяховых беларускіх жанчын. Іх фатаздымак з'явіўся ў акаўнце праекта ў Instagram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.