Вы тут

"Наша Ніва": Сяргей Румас ужо месяц жыве ў Кіеве, дома ў яго быў ператрус

Сяргей Румас / Еўрарадыё

Былы прэм'ер-міністр Сяргей Румас ужо месяц жыве ў Кіеве, піша "Наша Ніва".

Па звесткх выдання, экс-прэм'ер не змог уладкавацца на працу ў Лондане. А вялікіх ашчаджэнняў, каб жыць у адным з самых дарагіх гарадоў свету, у яго не было. Таму ён перабраўся ў Кіеў.

На мінулых выходных чалавека, падобнага да Румаса сфатаграфавалі ў Кіеве.

Месца яго працы ў Кіеве пакуль не вядомае. На думку "Нашай Нівы", ехаць працаваць у Маскву Румас асцерагаецца — нядаўнае прызначэнне ў "Рассельгасбанк" узгаднялася яшчэ восенню 2020-га. 

Да Румаса прылятае ягоная жонка Жанна, але жыць у Кіеве не застаецца. У Мінску яна сузаснавальніца і адначасова доктар у адным з медцэнтраў.

У мінскім доме Румасаў, як заяўляе выданне, праходзіў ператрус, але сям'я гэта не каментуе.

Сяргей Румас пакінуў пасаду прэм'ер-міністра ў чэрвені 2020 года. На пачатку лютага з'явіліся чуткі пра яго затрыманне. У той жа дзень стала вядома, што экс-прэм'ер пакінуў Беларусь. 

На мінулых выходных у Кіеве бачылі чалавека, падобнага да Сяргея Румаса / t.me/motolkohelp

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.