Сяргей Румас вярнуўся ў Мінск і шукае працу

Сяргей Румас вярнуўся ў Мінск і шукае працу

Былы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас вярнуўся ў Мінск і шукае працу. Пра гэта паведамляе адно з прызнаных лукашэнкаўскімі ўладамі экстрэмістскім СМІ.

Паводле выдання, пасля аблавы на сяброў у Беларусі і пошукаў сябе ў Лондане і Кіеве, Румас атрымаў цырыманіяльную пасаду ў Рассельгасбанку, але яна не адпавядала фінансавым чаканням былога чыноўніка. Цягам паўтара года Румас жыў на адкладзеныя грошы, і цяпер збіраецца замацавацца на Радзіме.

На пачатку 2021 года былі затрыманыя менеджары Банка развіцця, які ў 2012-2018 гадах узначальваў Сяргей Румас. Хадзілі чуткі, што Румас таксама затрыманы, і што справа тычыцца менавіта яго. Аднак пасля затрымання былых калег экс-прэм'ер-міністр Беларусі вырашыў з'ехаць з краіны.

Урад Румаса быў адпраўлены ў адстаўку 3 чэрвеня 2020 года. Лукашэнка тады заявіў, што не мае "вялікіх прэтэнзій" да былога прэм'ера, які хоча займацца бізнесам. 

Па крымінальнай справе супраць менеджараў Банка развіцця (гаворка ідзе пра карупцыю) Румас не праходзіць падазраваным, хаця, як сцвярджае выданне, на якое мы спасылаемся, у яго доме праходзіў ператрус. Ці закрытая справа — не вядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі