Вы тут

Былы беларускі прэм'ер Сяргей Румас трапіў у спіс, падпісаны прэм'ерам Расіі

Сяргей Румас / З архіву Еўрарадыё

Былы беларускі прэм'ер Сяргей Румас трапіў у "спіс кандыдатаў для абрання ў якасці прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі ў назіральны савет і рэвізійную камісію акцыянернага таварыства "Расійскі Сельскагаспадарчы банк" (г. Масква)". Распараджэнне падпісана 18 сакавіка расійскім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мішусціным. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ.

Румас прадстаўлены, як старшыня назіральнага савета ААТ "Мінскі трактарны завод". Ім ён быў прызначаны вясной 2019-га, калі яшчэ быў кіраўніком Саўміна.

Урадавы дакумент / pravo.gov.ru
У спісе — Румас / pravo.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.