Вы тут

Румас: "Вы пачулі, што я жывы, не арыштаваны"

Сяргей Румас / З архіву Еўрарадыё

Журналіст "Нашай Нівы" датэлефанаваўся да экс-прэм'ера Беларусі Сяргея Румаса. Пра яго знікненне стала вядома на мінулым тыдні і былі чуткі пра арышт, звязаны з затрыманнем групы банкіраў. Але жонка Румаса заявіла, што "Сяргей Мікалаевіч знаходзіцца ў ад'ездзе за межамі Беларусі". Высветлілася, што ён наведваў аднаго з сыноў і знаходзіцца ў Лондане.

"Я не буду даваць ніякіх каментарыяў, выбачайце, — гаворыць "Нашай ніве" па тэлефоне Сяргей Румас. — Вы пачулі, што я жывы, не арыштаваны, але нічога каментаваць не буду. Дзякуй што хвалюецеся"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.