Жонка экс-прэм'ера Румаса абвяргае яго затрыманне

Жонка экс-прэм'ера Румаса абвяргае яго затрыманне

У СМІ з'явіліся паведамленні, што сілавікі затрымалі групу банкіраў. ТГ-каналы абмяркоўваюць верагоднае затрыманне экс-прэм'ера Сяргя Румаса ў сувязі са "справай банкіраў". Пэўны час ён кіраваў Белаграпрамбанкам, а потым Банкам развіцця.

"Генадзь Сысоеў, топ-менеджары "Белаграпрамбанка" і прадстаўнікі камерцыйных структур знаходзяцца на гутарцы ў праваахоўных органах. Гаворка ідзе пра нейкія карупцыйныя справы",паведамілі парталу TUT.by неназваныя крыніцы. 

Жонка экс-прэм'ера Жанна Румас абвергла чуткі пра яго затрыманне: "Сяргей Мікалаевіч знаходзіцца ў ад'ездзе за межамі Беларусі".

Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", Румас знаходзіцца ў адной з заходніх краін — яго старэйшыя сыны жывуць у Італіі і Брытаніі. Паведамляецца, што экс-прэм'ер паехаў на дзень народзінаў і яшчэ не вяртаўся ў Беларусь. 

Паводле непацверджанай інфармацыі "НН", сілавікі затрымалі былога старшыню праўлення "Белінвестбанка" Генадзя Сысоева — блізкага сябра Румаса. Ён быў намеснікам Румаса ў "Белаграпрамбанку", апошнім часам узначальваў "Барысаўдрэў".

Паводле непацверджаных звестак, прэтэнзіі ў сілавікоў узніклі па крэдытах, які "Белаграпрамбанк" выдаваў Тураўскаму малочнаму камбінату больш за 10 гадоў таму. Таксама нібыта сілавікі цікавяцца крыдытамі на мадэрнізацыю дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў — гэтую праграму курыраваў Банк развіцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі