Вы тут

Не надгляд, а агляд: памежны камітэт пракаментаваў эпізод з амбасадарам Украіны

Скрыншот з відэа ДПК Беларусі

Не так даўно амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім паскардзіўся, што беларускія памежнікі насуперак дыпламатычным нормам агледзелі яго аўтамабіль на мяжы. Адзінадцатага верасня ў тэлеграм-канале ДПК з’явілася відэа, на якім відаць той самы момант.

Момант агляду аўто амбасадара

З гэтай нагоды Еўрарадыё звярнулася па каментар да прэс-службы Дзяржпагранкамітэта.

Вы бачылі відэа агляду транспартнага сродку. Нічога агульнага з надглядам амбасадара Украіны гэта не мае. Гэта не надгляд, ніякіх надглядных мерапрыемстваў у дачыненні да амбасадара Украіны не праводзілася. Гэта, у адпаведнасці з законам аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, памежны кантроль, які ў сябе ўключае ў тым ліку агляд транспартнага сродку. Ніякіх дзеянняў упаўнаважаных прадстаўнікоў органаў памежнай службы ў разрэз міжнароднага права, а таксама нацыянальнага заканадаўства зроблена не было".

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ДПК Антона Бычкоўскага, асабістыя рэчы амбасадара надгледжаныя не былі.

"Шаноўны амбасадар зрабіў жэст добрай волі і пагадзіўся даць для агляду транспартны сродак. І мы не бачым у гэтым нічога дрэннага, а толькі нармальныя канструктыўныя адносіны. Дзейнічалі ўсе вельмі карэктна — як Ігар Юр'евіч, так і памежнікі. Самыя ветлівыя памежнікі ў свеце", — дадаў Бычкоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.