Названыя дата і месца цырымоніі провадаў Домрачавай і Скардзіна са спорту

Названыя дата і месца цырымоніі провадаў Домрачавай і Скардзіна са спорту

Знакамітыя біятланісты Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален, якія летась развіталіся з вялікім спортам, працягваюць радаваць балельшчыкаў сваім удзелам у асобных гонках. 18 лютага яны выступяць на Гонцы легендаў у Раўбічах. Білеты на спаборніцтвы ўжо трапілі ў продаж, інфармуе biathlon.by.

"Трыбуна" дадае, што пасля Гонкі легендаў адбудзецца цырымонія провадаў Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна са спорту. Алімпійскія чэмпіёнкі аб'явілі пра заканчэнне кар'еры яшчэ летась.

Названыя дата і месца цырымоніі провадаў Домрачавай і Скардзіна са спорту
Уле-Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава / instagram.com/dadofun

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 18.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі