Вы тут

На смаргонца пачалі крымінальную справу за збіццё снежнай бабы

Смаргонец б'е снежную бабу / кадр з відэа

У Смаргоні крымінальную справу за хуліганства пачалі на мясцовага 23-гадовага жыхара, піша s13.ru.

Малады чалавек ішоў нападпітку зранку па плошчы. І, праходзячы міма святлодыёдных дэкаратыўных фігур, нечакана накінуўся на адну з іх: пачаў біць нагамі і ламаць снежную бабу. 

Гэта заўважыла вартаўніца райвыканкама і націснула кнопку трывожнай сігналізацыі. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Дэпартамента аховы і патрульна-паставой службы міліцыі. Пабачыўшы міліцыянтаў, смаргонец уцякаць, але нарад аховы яго спыніў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.