На грошы з фонда Лукашэнкі можна надрукаваць 5 мільёнаў перадвыбарчых улётак

На грошы з фонда Лукашэнкі можна надрукаваць 5 мільёнаў перадвыбарчых улётак

Цэнтрвыбаркам Беларусі абнавіў інфармацыю пра суму сродкаў, што паступілі на рахункі выбарчых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты. Найбольш за ўсіх грошай прыйшло ў фонд Аляксандра Лукашэнкі — больш за 1,3 млрд рублёў.

Еўрарадыё падлічыла, колькі атрымаецца перадвыбарчых улётак на гэтую суму.

“Мы нават не можам падлічыць, колькі гэта будзе!” − доўга лічаць у друкарні “Палесдрук”. Тут не так даўно друкавалі ўлёткі з датай выбараў. Дадрукоўвалі некалькі разоў, але такія аб’емы ім і не сніліся. Кажуць, што атрымаецца больш за два мільёны ўлётак.

А вось у мінскай тыпаграфіі “Данарыт” Еўрарадыё падлічваюць — на гэтую сумму можна надрукаваць 5 мільёнаў улётак.

“Кожная ўлётка будзе каштаваць 23 рублі”, — кажуць тут. І гэта будзе ўлётка рознакаляровая, з фатаграфіяй і на добрай паперы. Заказ змогуць зрабіць за тры тыдні.

Дарэчы, як паведамляе БЕЛТА, у спісы для галасавання на выбарах прэзідэнта ўключаны амаль 7  мільёнаў выбаршчыкаў. На ўсіх улётак, відаць, не хопіць.

Пакуль жа было патрачана 28 мільёнаў. У выпадку, калі да прэзідэнцкіх выбараў, а засталося 16 дзён, 1,3 мільярды патрачана не будзе, кандыдат абавязаны вярнуць тым, хто іх дасылаў.

Фота: news.mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі