Вы тут

Каардынатар штаба Караткевіч: На выбарах 2015 года не сабралі 100 тысяч подпісаў

Грамадскі актывіст Яраслаў Берніковіч выступіў у сацсетках са скандальнай заявай. Па яго словах, у 2015 годзе падчас збору подпісаў пры вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты за Таццяну Караткевіч было сабрана менш за палову патрэбнай колькасці подпісаў. І гэты пры тым, піша актывіст, што подпісы збірала не толькі кампанія "Гавары праўду", але і часткова Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя.

Як каардынатар збору подпісаў у Мінску Берніковіч паведаміў: у сталіцы было сабрана 14 603 подпісы.

У каментары Радыё "Свабода" ён заявіў, што ў Мінску збор подпісаў па кватэрах амаль не вёўся. Подпісы збіраліся кропкава: у журналістаў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў.