На выбарчую кампанію больш за ўсіх патраціў Аляксандр Лукашэнка — 28,3 млн

На выбарчую кампанію больш за ўсіх патраціў Аляксандр Лукашэнка — 28,3 млн

Цэнтрвыбаркам Беларусі абнавіў інфармацыю аб суме сродкаў, што паступілі на рахункі выбарчых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты. Найбольш грошай прыйшло ў фонд Аляксандра Лукашэнкі — больш за 1,3 млрд рублёў, з якіх патрачана каля 28,3 млн. У фонд Сяргея Гайдукевіча паступілі 35,1 млн рублёў, з якіх амаль 30 млн было патрачана. На рахунак Мікалая Улаховіча пералічылі роўна 30 млн рублёў і ён выдаткаваў амаль усе грошы на патрэбы выбарчай кампаніі. Самая маленькая сума — у фондзе Таццяны Караткевіч — 8,7 млн, з якіх амаль 3 млн рублёў было патрачана.

Крыніцамі стварэння асабістага фонду кандыдата ў прэзідэнты з'яўляюцца яго ўласныя грашовыя сродкі, прычым іх гранічны памер не можа перавышаць 9 тысяч базавых велічынь. Папаўняцца фонд таксама можа добраахвотнымі ахвяраваннямі грамадзян Беларусі (памер кожнага з іх не можа перавышаць 20 базавых велічынь) і добраахвотнымі ахвяраваннямі юрыдычных асоб (не больш за 50 базавых велічынь).

Фота: realt-mdom.biz

На выбарчую кампанію больш за ўсіх патраціў Аляксандр Лукашэнка — 28,3 млн

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі