Мінчук, які збіў медыкаў "хуткай", асуджаны на "хатнюю хімію"

Хуліган наносіў удары па аўтамабілі, абсталяванні і па медыках

Хуліган наносіў удары па аўтамабілі, абсталяванні і па медыках / pixabay.com

У Мінску судзілі 36-гадовага хулігана, які збіў медыкаў і граміў "хуткую". Ён асуджаны на "хатнюю хімію" — 1 год і 11 месяцаў. Яго прызналі вінаватым у хуліганстве. Да прысуду "часткова далучылі" ранейшае пакаранне, якое мінчук яшчэ не адбыў (за "замах на рабаванне"). Як паведамляе minsknews.by, мужчыну чакае таксама прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Здарэнне адбылося ў чэрвені. Абвінавачаны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і ўпаў у пад'ездзе дома па вуліцы Сядых. Сусед выклікаў "хуткую". Медыкі на насілках прынеслі мужчыну ў аўтамабіль хуткай меддапамогі, пачалі яго аглядаць і апрацоўваць раны на целе. Калі фельчар стала вымяраць ціск, пацярпелы пачаў брудна лаяцца і ўдарыў жанчыну нагой у грудзі. Яе калегу ён ударыў два разы нагой у твар, а іншага медработніка — кулаком. Далей ён ужо наносіў удары па аўтамабілі і абсталяванні, ды пагражаў прысутным.

Медыкі выклікалі міліцыю, і хулігана, які быў у неадэкватным стане, у кайданках завезлі ў бальніцу. Высветлілася, што ў яго раней былі праблемы з законам і ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Да таго ж знаходзіцца на ўліку ў лекара-нарколага.

Мужчына сваю віну цалкам прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі