Лукашэнка: "Мільёны хрысціянаў не пакідаюць без клопату тых, хто мае патрэбу"

Лукашэнка: "Мільёны хрысціянаў не пакідаюць без клопату тых, хто мае патрэбу"

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Раством Хрыстовым. Калядны зварот апублікаваны на прэзідэнтскім сайце:

"Веліч свята сагравае нашы сэрцы асаблівай духоўнай радасцю, дапамагае знайсці сваю дарогу да храма, паказвае на хрысціянскія запаведзі як маральны арыенцір для грамадства.

Традыцыі Праваслаўя аб'ядноўваюць людзей, спрыяюць таму, каб краіны і народы жылі ў міры і згодзе.

Гэты незвычайны час нагадвае кожнаму пра сапраўдную каштоўнасць сям'і, павагу да старэйшых, міласэрнасць і спачуванне. Мільёны хрысціянаў у гэтыя ўрачыстыя дні здзяйсняюць добрыя справы, не пакідаюць без клопату і ўвагі тых, хто мае патрэбу.

Дарагія сябры, ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту. Няхай цуд Раства падтрымлівае вас цягам года, напаўняе дамы верай, надзеяй і любоўю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі