Вы тут

Мезенцаў: Расія не збіраецца спыняць пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь

У Мінску заяўлялі, што запазычанасці няма, а ёсць рознагалоссі ў вызначэнні цаны / БЕЛТА

Расія не збіраецца спыняць пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь. Такую заяву 17 чэрвеня зрабіў расійскі пасол у нашай краіне Дзмітрый Мезенцаў. Ён адрэагаваў на паведамленні тэлеграм-каналаў, якія прагназавалі "санкцыі" Масквы з 1 ліпеня. Яны спасылаліся на наяўнасць у беларускага боку запазычанасці за ранейшыя пастаўкі.

"Па звестках міністэрства энергетыкі Расіі ад сённяшняга дня, ніякіх падстаў думаць аб тым, што з нейкага дня ў чэрвені, ці ў ліпені [2020-га], ці наогул калі-небудзь могуць быць абмежаваныя або перакрытыя пастаўкі расійскага газу ў Беларусь, няма", цытуе словы Мезенцава ria.ru.

У Мінску заяўлялі, што запазычанасці за пастаўкі газу з Расіі няма. А ёсць рознагалоссі ў вызначэнні яго цаны.

На відэа — што казаў пра расійскі прыродны газ і альтэрнатыву яму Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня падчас паездкі ў Гродна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.