Вы тут

Магілёўскага музейшчыка затрымалі за рэгістрацыю ў плане "Перамога"

Дзмітрый Жураўскі

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі загадчыка аддзела культурна-адукацыйнай работы Магілёўскага абласнога музея імя Масленікава Дзмітрыя Жураўскага, паведамляюць праваабаронцы.

Дома ў музейшчыка правялі ператрус. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго падазраюць у рэгістрацыі ў чат-боце "Плана Перамога" напрыканцы 2021 года.

Пры гэтым Жураўскі нібыта заявіў, што "гатовы даць схованку ў будынку музея і дапамагчы службовым аўто ў дзень Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.