Лукашэнка сказаў у Мінску Аліеву, што "свет звар'яцеў"

Лукашэнка сказаў у Мінску Аліеву, што "свет звар'яцеў"

28 лістапада ў Мінску адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева, прэзідэнта Азербайджана, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Мінску. Кіраўнік Беларусі прапанаваў госцю новыя накірункі супрацоўніцтва. Лукашэнка падкрэсліў, што Азербайджан заўсёды можа разлічваць на нашу краіну, якая была і застаецца надзейным стратэгічным партнёрам у сённяшнім нестабільным свеце. 

Лукашэнка: "Свет звар'яцеў. Вы бачыце, што адбываецца. І ў гэтым бурным, непрадказальным свеце нам сёння жыць. Дакладней — выжываць. І мы павінны трымацца адзін аднаго для таго, каб супрацьстаяць тым пагрозам, якія сёння існуюць у свеце".

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева падкрэслівалася, што паміж краінамі няма нявырашаных і невырашальных пытанняў. Былі падпісаныя дэкларацыя і дакументы, якія мусяць садзейнічаць далейшаму пашырэнню ўзаемавыгадных беларуска-азербайджанскіх сувязяў у самых розных сферах.

Фота: БЕЛТА, відэа: АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі