Каля Асіповічаў уначы згарэлі прылады сігналізацыі на чыгунцы

Каля Асіповічаў у Магілёўскай вобласці ўначы 28 сакавіка згарэлі прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі на чыгунцы — дзве металічныя шафы. Як пішуць ратавальнікі, здарэнне адбылося паміж прыпынкамі Савецкі і Верайцы.

Па даных ратавальнікаў, затрымкі ў руху цягнікоў не было. Высвятляецца прычына здарэння.

Не выключана, што гэта чарговая дыверсія на чыгунцы — "партызаны" ствараюць перашкоды ў руху цягнікоў з расійскімі вайскоўцамі і ваеннай тэхнікай. Папярэдняя адбылася ў ноч на 25 сакавіка на Барысаўшчыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.