Па захадзе Беларусі ў чацвер пройдуць дажджы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 26 сакавіка, у Беларусі ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, удзень — воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па заходняй палове зранку і ўдзень пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 градусаў па ўсходзе да +7 градусаў па захадзе краіны. Удзень прагназуецца 12-18 градусаў цяпла, у заходніх і паўночна-заходніх раёнах будзе +7...+11 градусаў.

27 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі па Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, удзень будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны, удзень на поўдні — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 0...+6 градусаў. Удзень яна будзе вагацца ад 11 градусаў цяпла па захадзе да +20 градусаў па паўднёвым усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.