Існуе тэрміновая, крытычная неабходнасць узмацнення СПА Украіны — Столтэнберг

Чарнігаў пасля расійскай ракетнай атакі

Чарнігаў пасля расійскай ракетнай атакі / t.me/dsns_telegram/

"Існуе тэрміновая, крытычная неабходнасць ва ўзмацненні СПА [супрацьпаветранай абароны] Украіны". Такая заява генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнберга прагучала ў чацвер на сустрэчы міністраў замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" ў Італіі.

"Гэта тэрмінова, таму што кожны дзень затрымкі прыводзіць да яшчэ большай колькасці смерцяў і разбурэнняў ва Украіне,цытуе словы Столтэнберга "Бі-Бі-Сі". — Мы павінны былі даць больш раней, таму ёсць тэрміновая неабходнасць цяпер, заўтра, паслязаўтра. Чым раней, тым лепш, таму што затрымкі з пастаўкамі сродкаў СПА азначаюць, што больш расійскіх ракет будуць паражаць цэлі ва Украіне, затрымкі з пастаўкамі боепрыпасаў азначаюць, што Расія зможа больш прасоўвацца ўздоўж лініі фронту".

Столтэнберг адзначыў, што з'явіліся "важныя, абнадзейлівыя прыкметы" новай вайсковай падтрымкі з боку саюзнікаў Украіны (напрыклад, з'явіліся анонсы паставак зенітных ракетных комплексаў Patriot). І згадаў галасаванне ў Кангрэсе ЗША па законапраекце аб дапамозе Украіне, якое мусіць адбыцца ў канцы тыдня.

"Жыццёва важна, каб саюзнікі па NATO працягвалі і нарошчвалі сваю падтрымку. Сёння мы засяродзімся на супрацьпаветранай абароне", — дадаў генеральны сакратар альянсу.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі