“МЛ Віцебск” разграміў “Дняпро”, “Баранавічы” набралі другое ачко

Вынікі 7-га тура чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе

Вынікі 7-га тура чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе / "МЛ Витебск"

8, 9 і 10 траўня прайшлі матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. “МЛ Віцебск” разграміў “Дняпро” з лікам 5:1 і захаваў першае месца ў турнірнай табліцы.

У Брэсце ў дынамаўскім дэрбі сталічнае “Дынама” было мацнейшае — 2:1.

“Баранавічы” набралі другое ачко ў турніры, згуляўшы ўнічыю — 1:1 — з “Арсеналам”. Працягваецца беспрайгрышная серыя дзяржынскага клуба, гэта лепшы старт у чэмпіянаце.

“Тарпеда-БелАЗ” абыграла дома “Нёман” — 1:0.

“Нафтан” і БАТЭ галоў не забілі — 0:0.

“Гомель” упэўнена абыграў “Іслач” — 2:0.

“Славія” дома прайграла “Мінску” — 1:2.

“Белшына” абыграла “Віцебск” — 1:0.

Становішча ў чэмпіянаце:

“МЛ Витебск” разгромил “Днепр”, “Барановичи” набрали второе очко

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.