Стала вядома, дзе “МЛ Віцебск” будзе праводзіць “хатнія” матчы Лігі чэмпіёнаў

Летась там гуляла мінскае “Дынама”

Летась там гуляла мінскае “Дынама” / Wiki

“МЛ Віцебск” будзе праводзіць “хатнія” матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у Венгрыі на стадыёне ў Мезёкёвешдзе. Пра гэта паведаміў каментатар Уладзімір Навіцкі.

Беларускім футбольным камандам забаронена гуляць дома, а “хатнія” матчы праводзяцца без гледачоў.

Жараб’ёўка першага раўнда Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 16 чэрвеня. Матчы гэтай стадыі пройдуць 7 або 8 ліпеня, матчы ў адказ — 14 або 15 ліпеня.

У мінулым сезоне свае “хатнія” матчы кваліфікацыі еўракубкаў у Мезёкёвешдзе праводзіла сталічнае “Дынама”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.