Злаваць дзеда: чаму Ерэван больш не хавае свайго стаўлення да Лукашэнкі — эфір

Рубэн Меграбян

Рубэн Меграбян

Форум Еўрапейскай палітычнай супольнасці, саміт Арменія — ЕС прайшоў 4–5 траўня і сабраў у Ерэване звыш 40 еўрапейскіх лідараў. Прысутнічала на ім, упершыню наведаўшы Арменію, і Святлана Ціханоўская. І сам Форум, і прысутнасць на ім Ціханоўскай, і выказванні, якія прагучалі ў тыя дні ад розных палітыкаў у адрас Расіі і Беларусі, выклікалі нервовую рэакцыю Масквы і Мінска. Як гэта ні дзіўна, але найперш — Мінска. Які і па дыпламатычных каналах, і па каналах “сілавых” сваю незадаволенасць выказваў.
 
Ці можна казаць, што Арменія канчаткова вызначылася са сваімі знешнепалітычнымі прыярытэтамі, і ці перасталі ў Ерэване баяцца рэакцыі Масквы на свой выбар? Як звязана змена настрояў з вайной ва Украіне і чым тлумачыцца нервовая рэакцыя Лукашэнкі? Што ў адносінах паміж Ерэванам і беларускімі дэмсіламі мяняе візіт у Арменію Ціханоўскай і ці стане Арменія больш бяспечнай для апанентаў рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.