Паміж кансалідацыяй і дэпартацыяй: чым жыве дыяспара, і пры чым тут КР — эфір

Глеб Івашкевіч і Надзея Нортан / калаж Еўрарадыё

Глеб Івашкевіч і Надзея Нортан / калаж Еўрарадыё

На пачатку траўня ў Варшаве прайшла V канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На якую прыехалі прадстаўнікі беларускіх дыяспаральных арганізацый з 11 краін Еўропы і ЗША. Але яшчэ большая колькасць краін, дзе таксама ёсць беларусы, “жыўцом” прадстаўлены на канферэнцыі не былі. Ды і анлайн далучыліся далёка не ўсе дыяспары. Хоць, здавалася б, пэўная палітычная актывізацыя вакол выбараў у Каардынацыйную раду мусіла спрыяць узмацненню цікавасці і да Канферэнцыі, і да ўнутрыдыяспаральнага жыцця.
 
Ці рэальна аб’яднаць усе беларускія дыяспары ў адну структурную сетку з дапамогай якой-небудзь канферэнцыі, і чаму шэраг дыяспар не выказалі зацікаўленасці ва ўдзеле ў гэтай канферэнцыі? Чым жыве дыяспара ЗША і ці разумеюць там праблемы дыяспары Еўропы і іншых аддаленых краін? Ці ёсць цікавасць у беларусаў ЗША да выбараў у КР на фоне сваіх міграцыйных праблем і як там успрымаюць “мясцовыя скандалы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан і актывіст грамадскага руху “Краіна для жыцця” і сузаснавальнік Belarus FREEDOM Philadelphia Глеб Івашкевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.