Гродзенцу прысудзілі 3,5 года калоніі за падабайку пад пастом з Лукашэнкам

Гродзенца асудзілі за падабайку ў "Аднакласніках" / pixabay.com
Гродзенца асудзілі за падабайку ў "Аднакласніках" / pixabay.com

Былога работніка "Гродна Азота" Эдуарда Ісаева прысудзілі да 3,5 года калоніі агульнага рэжыму. Такі вырак вынес яму 21 кастрычніка суддзя Ленінскага суда Гродна Генадзь Мазайла.

Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна", Ісаева прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Пракурор прасіў прысудзіць чатыры гады зняволення.

Падставай для суда стала падабайка пад пастом з выявай Аляксандра Лукашэнкі ў суполцы "Стоплука" у сацсетцы "Аднакласнікі".

Ісаева затрымалі 25 чэрвеня 2022 года — спярша паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 КаАП — за распаўсюд "экстрэмісцкай" інфармацыі. Яму прысудзілі 10 сутак, але на волю ўжо не выпусцілі — пачалі крымінальную справу. Дома ў Ісаева засталіся жонка і маленькія дзеці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі