Генпракуратура Беларусі накіравала ў РФ зварот аб экстрадыцыі Аляксея Кудзіна

Генпракуратура Беларусі накіравала ў РФ зварот аб экстрадыцыі Аляксея Кудзіна

Генпракуратура Беларусі накіравала ў Расію просьбу аб экстрадыцыі неаднаразовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу Аляксея Кудзіна "для прыцягнення да крымінальнай адказнасці". Ён быў затрыманы ў Маскве ў студзені і арыштаваны на 2 месяцы. У Беларусі на спартсмена распачалі крымінальную справу за супраціў міліцыі ў жніўні 2020-га ("Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў", ч. 2. арт. 363 КК), яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

У жніўні 2020-га Кудзін удзельнічаў у пратэстах у Маладзечне супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, меў сутычкі з сілавікамі. Пазней яго жорстка затрымалі, спартсмен быў пад адміністрацыйным арыштам, быў аштрафаваны. Пасля гэтага стала вядома пра крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі