Вы тут

Кудзін расказаў, як пасля яго ўдараў сілавікі разляталіся ў розныя бакі

Аляксей Кудзін падчас разгону акцыі пратэсту ў Маладзечне / Рэгіянальная газета

Неаднаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу Аляксей Кудзін даў інтэрв'ю "Т.." і падрабязна расказаў пра свой удзел у пратэстах у жніўні ў Маладзечне, пра крымінальную справу і вымушаны ад'езд за мяжу. Паводле яго слоў, 9 жніўня ён прыйшоў на цэнтральную плошчу горада, "каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю па выніках выбараў, якія былі сфальсіфікаваны".

У той дзень сілавікі не рашаліся на яго напасці — ці пазнавалі, ці проста баяліся. А вось 10 жніўня "зачыстку" плошчы праводзілі байцы ўнутраных войск з Бабруйска. Кудзін з іншымі людзьмі стаяў перад імі з паднятымі рукамі, а сілавікі напалі — пырскалі газам з балончыка і пачалі біць дубінкамі. Дасталося і спартсмену, і ён адказаў — у прапаршчыка вырваў шчыт і ўдарыў рукой па шлеме. Пасля на Аляксея Кудзіна пачалі нападаць іншыя байцы, білі дубінкамі, а ён ухіляўся і біў у адказ. Некаторыя сілавікі падалі (у крымінальнай справе згадваюцца некалькі сілавікоў, адпраўленых у накаўт).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.