Нават вечарам не вельмі холадна: якое надвор’е будзе на выходных?
Вясна / pixabay.com
Сіноптыкі Гідраметцэнтра расказалі, якое надвор’е будзе ў Беларусі на гэтых выхадных.
У суботу, 21 сакавіка, беларусаў чакае пераменная воблачнасць, ападкаў амаль не будзе. Максімальная тэмпература паветра днём +8..+14°С. У Мінску днём +10..+12°С, вечарам +7..+9°С.
У нядзелю, 22 сакавіка, а таксама напачатку тыдня таксама будзе цёпла і суха. Уначы і раніцай месцамі слабы туман і галалёд. Яшчэ застаюцца начныя замарозкі — месцамі тэмпература паветра апусціцца да -4°С. А днём пацяплее да +9°С…+16°С.