У чацвер у Беларусі будзе без ападкаў і да +14 градусаў

Мінск

Мінск / Еўрарадыё

У чацвер, 19 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман, у цэнтральных і ўсходніх раёнах на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 5 градусаў марозу, месцамі чакаецца 1-3 градусы вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 8-14 градусаў са знакам "плюс".

У пятніцу, 20 сакавіка, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па паўночным захадзе, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж, уначы і зранку з мокрым снегам. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны.

Уначы тэмпература паветра складзе -4...+ 3 градусы. Удзень тэрмометры пакажуць ад 4 градусаў цяпла па поўначы да 14 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.