Вызваляць 235 палітвязняў будуць цягам пятніцы і суботы
Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / shutterstock / Fanni_2021
Вызваленне 235 палітвязняў будзе адбывацца цягам пятніцы і суботы. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
Офіс Ціханоўскай у сталым кантакце з амерыканскімі партнёрамі, а таксама адсочваюць сітуацыю разам з праваабаронцамі.
Працягваецца збор для падтрымкі вызваленых.
Напярэдадні стала вядома пра вызваленне 250 палітвязняў, якіх Лукашэнка памілаваў пасля перамоваў са спецпрадстаўніком ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. 15 чалавек былі дэпартаваныя ў Літву, астатнім дазволілі застацца ў Беларусі.