У суботу ўначы і зранку ў Беларусі прагназуецца туман
Туман, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 21 сакавіка, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — пераважна дождж, паведамляе Белгідрамет.
Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 8-14 градусаў са знакам "плюс".
22 сакавіка чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы тэмпература паветра складзе -4...+2 градусы, удзень чакаецца 9-15 градусаў вышэй за нуль.