Суд у Маскве арыштаваў Аляксея Кудзіна на 2 месяцы
![Суд у Маскве арыштаваў Аляксея Кудзіна на 2 месяцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kkl.png.webp?itok=UCeoKaa1)
22 студзеня Дамадзедаўскі суд у Маскве арыштаваў беларуса Аляксея Кудзіна на 2 месяцы. Неаднаразоваму чэмпіёну свету па кікбоксінгу пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. Пытанне збіраюцца вырашыць да 1 сакавіка.
Кудзін быў затрыманы ў Маскве, па некаторых звестках, спецназам ФСБ у чацвер. Ён нібыта ўжо папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.