Галоўны рэдактар “Рэгіянальнай газеты" не выйшаў на волю пасля 72 гадзін

Аляксандр Манцэвіч / www.svaboda.org
Аляксандр Манцэвіч / www.svaboda.org

Галоўны рэдактар “Рэгіянальнай газеты" не выйшаў на волю пасля 72 гадзін затрымання. Аляксандр Манцэвіч застаецца ў ізалятары.

“Што канкрэтна яму прад'яўляюць, невядома. Перадачу сёння ўзялі", — піша яго дачка Манцэвіча ў Facebook.

Раніцай 15 сакавіка ў Вілейцы ў доме Манцэвічаў прайшоў ператрус. Пасля яго журналіста затрымалі.

"Рэгіянальная газета" — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна. У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання "экстрэмісцкімі". Ад таго часу абнаўляюцца толькі сацсеткі "Рэгіянальнай газеты".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі