Расійскія ліберальныя медыя яднаюць беларусаў з Расіяй

Сцягі Беларусі і Расіі, ілюстрацыйнае фота

Сцягі Беларусі і Расіі, ілюстрацыйнае фота

Расійскія ліберальныя медыя ўзмацняюць у беларусаў адчуванне культурнай блізкасці да Расіі. Іх аўдыторыя часцей, чым аўдыторыя беларускіх незалежных СМІ, лічыць, што беларусы падобныя да расіян — 45% супраць 17%. Такімі данымі дзеліцца сацыёлаг Канстанцін Несцяровіч.

Ён дадае, што беларуская аўдыторыя расійскіх ліберальных медыяў нашмат больш пазітыўна ацэньвае сітуацыю з беларускай мовай — 53% супраць 26% у аўдыторыі беларускіх незалежных СМІ.

"Гэтая культурная блізкасць матывуе выбіраць арыентацыю на Расію ў знешняй палітыцы. То бок, [расійскія] ліберальныя выданні робяцца інструментам расійскай "мяккай сілы" і замацоўваюць каланізацыю інфармацыйнага поля Беларусі", — робіць выснову Несцяровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.